Возвращают земле силу, аграриям – ниву. 2 июня – День мелиоратора

Источник материала:  
31.05.2019 — Разное

З выказваннем, што землі зараз ужо не асушваюцца, а меліяратары сядзяць без справы, можна смела паспрачацца: меліярацыя ўключае ў сябе не толькі будаўніцтва, а і рэканструкцыю, тэхнічны догляд за існуючымі сістэмамі: на Ушаччыне іх 51, а гэта больш 13,2 тысячы гектараў асушаных зямель, пад зямлёй пракладзена 7 тысяч кіламетраў дрэнажных труб, ніхто не адмяняў і догляд за каналамі агульнай працягласцю 655 кіламетраў.

“У хуткім часе будзем адзначаць не толькі дзень меліяратара, а і свята аграрыяў”, – гаворыць дырэктар ПМС Васіль Станіслававіч Спірчонак. І хоць іх дзейнасць цесна звязана з сельскагаспадарчай, тлумачыць сэнс сваіх слоў: прадпрыемства перажывае часы рэарганізацыі – на аснове рашэння Віцебскага аблвыканкама яно будзе далучана да ААТ “Полацкі камбінат хлебапрадуктаў”. Такая мера вымушаная і закранула многія іншыя ПМС у структуры “Віцебскмеліявадгаса” ў першую чаргу з-за змяншэння фінансавання на меліярацыйныя работы. Прадпрыемства працягне выконваць звыклыя функцыі, а таксама будзе аказваць дапамогу сельгасарганізацыям. Пры гэтым не ідзе гаворкі пра скарачэнне калектыву, які сёння налічвае 55 чалавек. Возвращают земле силу, аграриям – ниву. 2 июня – День мелиоратора

Нягледзячы на надыходзячыя перамены, меліяратары ў звыклым рэжыме шчыруюць на запланаваных аб’ектах. Нядаўна скончаны рамонт сістэмы “Вацлавова” на землях ААТ “Ільюшынскі” плошчай 79 гектараў: пачышчаны каналы, прамыты закрытыя калектары, дадаткова пакладзена 3 кіламетры дрэнажных ліній, у месцах вымачак пабудаваны фільтруючыя калонкі, убрана амаль 90 метраў кубічных камянёў. “Меліярацыйную сістэму можна параўнаць з арганізмам чалавека: калі нейкі орган дае збой, то хвароба пачынае ўплываць на агульны стан. Так і тут: пад зямлёй цякуць нябачныя воку “крыватокі”, за якімі патрэбны догляд, інакш са строю выйдзе ўся сістэма. Так што можна ўпэўнена сказаць, што мы сваёй справай вяртаем зямлі сілу, а аграрыям – ніву”, – разважае В.С.Спірчонак.
Зараз вядуцца работы па рэканструкцыі сістэмы “Судзілавічы”, плошчай 85 гектараў. На гэтых землях з-за непрацуючай дрэнажнай сістэмы былі шматлікія вымачкі, засмеціліся каналы, а значную частку плошчаў “захапіла” кустоўе. Зараз яно выкарчавана, пракладзены новы дрэнаж, пачышчаны каналы.
“Вучонымі даказана, што меліярацыя стварае неабходныя ўмовы для вядзення земляробства – прадукцыйнасць сельгасугоддзяў пасля рэканструкцыі павялічваецца практычна ўдвая!” – расказвае галоўны інжынер прадпрыемства Мікалай Леанідавіч Фядосенка. На гэтым тыдні брыгада пад кіраўніцтвам майстра Яўгена Бурылава займаліся рамонтам трубапераезда паміж двума ўчасткамі сістэмы. Стары выйшаў са строю, і сельгастэхніка пускалася па вялізным крузе, затрачваючы дадатковыя час і паліва. Каб уявіць маштаб работ, адзначу, што дыяметр кожнай з дзвюх укладваемых труб складае амаль паўтара метра, а даўжыня – 12. Возвращают земле силу, аграриям – ниву. 2 июня – День мелиоратора
Штогод застаём на пляцоўках пад адкрытым небам старанных работнікаў, да якіх можна смела аднесці прадстаўніка працоўнай дынастыі замершчыка Сяргея Васільевіча Сарокіна, машыніста бульдозера Аляксандра Васільевіча Чэвідаева, экскаватаршчыка Сяргея Леанідавіча Гарбаценку і іншых. Апошні, дарэчы, да прафесійнага свята ўзнагароджаны граматай абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. А яшчэ сёлета Ганаровай граматай “Віцебскмеліявадгаса” адзначаны вадзіцель аўтамабіля Сяргей Васільевіч Гіраўка і трактарыст Віктар Уладзіміравіч Маковіч. На ўзроўні прадпрыемства ўшанаваны і іншыя руплівыя меліяратары, справа якіх не заўсёды прыкметная, але вельмі патрэбная.

Вольга КАМАРКОВА.

←Экспорт отечественной мебели из древесины вырос на 50 процентов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика