Рэйсавы аўтобус з пасажырамі вылецеў у кювет пад Мінскам
31.05.2019 16:19
—
Разное
Аўтааварыя пад Мінскам / nexta_tv
Каля 15-й гадзіны за тры кіламетры ад Мінска на трасе Н8951 Прымор'е — Боўблі — Рогава ў кювет вылецеў рэйсавы аўтобус № 215. Пры гэтым ён ледзь не перакуліўся, паведамляе ў сваім Telegram-канале блогер NEXTA.
Ахвяр пры ДТЗ не было, пасажыры атрымалі толькі лёгкія цялесныя траўмы. Паведамляецца, што на месцы аварыі працуюць тры брыгады хуткай дапамогі.