На выходных будзе цёпла — да +28

Источник материала:  
31.05.2019 15:27 — Разное
На выходных будзе цёпла — да +28
pixabay.com

1 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы па паўночным захадзе, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні, слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. 

Уначы тэмпература паветра складзе 8-13 градусаў цяпла, удзень будзе 20-26 са знакам "плюс".

У нядзелю, 2 чэрвеня, таксама прагназуецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку чакаецца слабы туман. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні, умераны. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа 9-15 вышэй за нуль, удзень падымецца да +19...+26, па поўдні будзе да 28 цяпла.

←«Друзья из Новой Зеландии сказали: «Ну, это же сказка-город!». Художники, что пишут Минск

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика