Адносіны Беларусі і Казахстана заўсёды будуць добрымі

Источник материала:  
31.05.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Месцам правядзення сустрэчы стала рэзідэнцыя «Акорда».

«Што датычыцца нашых адносін, яны заўсёды будуць добрымі, і я ніколькі не сумняваюся, што мы зможам і дабавіць у нашых адносінах», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. Тавараабарот Беларусі і Казахстана ў мінулым годзе дасягнуў амаль $900 млн і павялічыўся на 30 % да ўзроўню 2017 года. Пры гэтым беларускі экспарт перасягнуў $783 млн. У першым квартале 2019 года аб’ёмы ўзаемнага гандлю ўпалі прыкладна на 10 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га. Тавараабарот склаў $171,5 млн. Сальда для Беларусі склалася дадатнае ў памеры $121,7 млн.  У Казахстане працуе 256 арга-нізацый з беларускім удзелам, у Беларусі — 45 прадпрыемстваў з казахстанскім капіталам. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Касым-Жамарту Такаеву за сустрэчу ў гэты няпросты час з улікам прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у Казахстане.

У сваю чаргу Прэзідэнт Казахстана падкрэсліў шчырую павагу, з якой у яго краіне ставяцца да кіраўніка беларускай дзяржавы. «Гэта шчырая павага да чалавека, які доўгія гады працуе на пасадзе Прэзідэнта Беларусі і робіць усё магчымае для ўмацавання аўтарытэту і патэнцыялу роднай дзяржавы. Адзначаем вашы поспехі, радуемся ім», — сказаў Касым-Жамарт Такаеў.

belta.by


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В Кремле обвинили мировую экономику в падении доходов россиян

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика