Прафілактычная кампанія пройдзе па ўсёй краіне. Яе мэта — выключыць распаўсюджванне наркасыравіны, выявіць і знішчыць пасевы канопляў і маку. Гэтую кампанію супрацоўнікі наркакантролю пачнуць 1 чэрвеня і завершаць 15 верасня.
За незаконны пасеў, вырошчванне маку і канапель без мэты збыту грамадзянам пагражае штраф у памеры да 20 базавых велічынь, згодна з артыкулам 16.1 КаАП Рэспублікі Беларусь.
У выпадках, калі «макавы» промысел пастаўлены на паток, фігурантам пагражае крымінальная адказнасць. Артыкулам 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за пасеў або вырошчванне з мэтай збыту або выраб наркатычных сродкаў, забароненых для вырошчвання раслiн цi культываванне з той жа мэтай сартоў канопляў, маку ці іншых раслін, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы, прадугледжана пазбаўленне волі да трох гадоў. Сам жа збыт такога «тавару», а менавіта галовак маку, канопляў, адносіцца да катэгорыі цяжкіх злачынстваў і караецца пазбаўленнем волі тэрмінам ад 5 да 8 гадоў. Таму не варта спрабаваць каму-небудзь прадаць вырашчаныя ў сябе на зямельных участках нарказмяшчальныя расліны (мак, каноплі і да т.п.).
перасцерагаем грамадзян: не высявайце на прысядзібных участках, агародах маку і канопляў. Калі дзікарослыя расліны ўсё ж з’явіліся, іх неабходна знішчыць разам з іншым пустазеллем.
Юрый СЛІВЕЦ,
старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Нясвіжскага РАУС, капітан міліцыі