1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей. Віншаванне мясцовай улады
Гэтая дата нагадвае дарослым аб велізарнай адказнасці за кожнае дзіця, за яго жыццё і здароўе. Наш прамы абавязак - забяспечыць дзецям камфортныя ўмовы для развіцця, даць магчымасць рэалізаваць свае таленты і здольнасці, прыкласці ўсе намаганні, каб дзеці былі шчаслівымі.
Засцерагаючы іх, мы будуем паспяховую будучыню нашай краіны. Упэўнены, што шчырыя ўвага, любоў і цяпло, якія мы дорым дзецям, абавязкова вернуцца поспехамі і дасягненнямі новых пакаленняў жыхароў Смаргоншчыны.
У гэты святочны дзень асаблівыя словы падзякі ўсім, хто перадае дзецям мудрасць і вопыт, выхоўвае сапраўдных патрыётаў Беларусі. Дзякуй за вашу душэўную цеплыню і шчодрае сэрца, за чуласць і цярпенне.
Шчыра жадаем вам і вашым дзецям здароўя, міру, шчасця і радасці.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.