Важны этап у жыцці

Источник материала:  
30.05.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

29-30 мая на Нясвіжчыне прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы “Апошні званок-2019”. Калі 392 дзевяцікласнікі прымаюць рашэнне аб працягу вучобы ў школе ці сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе, то 252 адзінаццацікласнікі, 32 з якіх прэтэндуюць на атрыманне залатых медалёў, адзін — сярэбранага, у гэтыя дні развітваюцца са школай.Важны этап у жыцці

Свята апошняга званка ў Нясвіжскай гімназіі наведаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама  А.З.Ломскі. У сваім звароце да ўдзельнікаў урачыстасці Аляксандр Зіноўевіч адзначыў важкі ўклад педагагічнага калектыву і навучэнцаў у поспехі сістэмы адукацыі Нясвіжчыны, уручыў падарунак райвыканкама гімназіі і сказаў цёплыя словы выпускнікам.

Сёлета тут 36 адзінаццацікласнікаў. Апошні званок для іх далі выпускнік Дзяніс Грабоўскі і першакласніца Лізавета Мялехіна.

Рэспубліканскае свята “Апошні званок” прайшло для навучэнцаў 11-х класаў краіны 30 мая ў Оршы — маладзёжнай сталіцы Беларусі 2019 года. Яго ўдзельнікамі сталі 1700 выпускнікоў — па 100 чалавек ад Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, 200 — ад Мінска і 1000 — з Віцебскага рэгіёна. У склад дэлегацыі Міншчыны ўвайшлі 20 прадстаўнікоў Нясвіжскага раёна.Важны этап у жыцці

З 1 па 8 чэрвеня юнакоў і дзяўчат чакаюць выпускныя экзамены.  4, 6 і 8 будуць праэкзаменаваныя 9-класнікі па рускай, беларускай мовах і матэматыцы; 1,3, 5 і 7 чэрвеня — навучэнцы 11-х класаў па рускай або беларускай мове, матэматыцы, гісторыі Беларусі і замежнай мове.

8 чэрвеня ва ўсіх установах адукацыі раёна пройдуць выпускныя вечары, а на цэнтральнай плошчы Нясвіжа — гарадское свята выпускнікоў.

Вольга МАРЧАНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В МИД Украины призвали не использовать термин "миротворцы" ООН, искажающий сущность миссии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика