Лесавоз абганяў раварыста і наехаў на яго
30.05.2019 20:57
—
Разное

vk.com/vitebsk__jai
Ва Ушачах лесавоз абганяў раварыста і наехаў на яго. 65-гадовы мужчына, мясцовы жыхар, загінуў на месцы здарэння.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці, наезд адбыўся каля 19-й гадзіны вечара 29 траўня. Раварыст ехаў у спадарожным накірунку. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Вядома, што за рулём лесавоза быў 49-гадовы мужчына.