А за сяўбою – касавіца

Источник материала:  
30.05.2019 — Разное
На Смаргоншчыне пасля завяршэння пасяўной прыступілі да нарыхтоўкі кармоў. Як толькі травы дасягнулі аптымальнай фазы, на палеткі гаспадарак раёна выйшлі касілкі.

Да нарыхтоўкі зялёных кармоў у гаспадарках падыхо дзяць адказна: касіць стараюцца ў такім тэмпе, каб травы не перасыхалі і своечасова закладваліся на захоўванне. За сезон сельгаспрадпрыемствам неабходна нарыхтаваць больш за 100 тысяч тон сакавітых кармоў і каля 6,7 тысячы тон сена.

На мінулым тыдні сталі вядомыя імёны пераможцаў сярод механізатараў, якія працавалі на сяўбе кукурузы і цукровых бу ракоў. На сяўбе кукурузы першае месца заняў Аляксандр Гізулеўскі з ТАА “Дэйрыфарм”, які пасеяў 947 га. Другім стаў Юрый Броўка з КСУП “Саўбел 2016”. Яго вынік – 843 га. Трэцяе месца дасталося Уладзіміру Янецкаму з КСУП “АграСолы”, які засеяў 647 га.

А за сяўбою – касавіца

Першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік райсельгасупраўлення Сяргей МЯДЗВЕЦКАС узнагароджвае Юрыя БРОЎКУ


На сяўбе цукровых буракоў быў вызначаны адзін пераможца. Ім стаў Валерый Рыпінскі з КСУП “Саўбел 2016”.

А за сяўбою – касавіца

Валерый РЫПІНСКІ


Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

←С 1 июня по 15 сентября проводится специальная программа «Мак»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика