Участак дарогі, які змыла ў Валожынскім раёне, адновяць праз некалькі дзён
30.05.2019 17:03
—
Разное

mchs.gov.by
Участак дарогі, які змыла ў Валожынскім раёне, адновяць праз некалькі дзён — да 2 чэрвеня. На сённяшні дзень арганізаваны аб'езд, інфармуе БЕЛТА.
Здарэнне адбылося 29 траўня на аўтадарозе паміж вёскамі Пяршаі і Скрундзеўшчына. Падчас навальніцы моцны вецер зламаў дрэвы, якія ўпалі ў ручай і трапілі ў трубу над асфальтам. У выніку вада ўжо не магла ісці праз трубу, яе ўзровень за 15 хвілін падняўся да ўзроўню дарогі, і ўчастак быў змыты. Стыхія пашкодзіла і дарогу ў вёсцы Пяршаі. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Цяпер на месцы здарэння ідуць аднаўленчыя працы.