Зніклую ў Камянецкім раёне пенсіянерку знайшлі ў непрытомным стане
30.05.2019 11:05
—
Разное
mchs.gov.by
Зранку 29 траўня да камянецкіх ратавальнікаў звярнуліся па дапамогу: у раёне вёскі Мачулішчы знікла пенсіянерка.
Сваякі распавялі, што жанчына сышла з дома зранку 28 траўня і сувязі з ёй няма, перадае прэс-служба МНС.
Разам з ратавальнікамі зніклую жанчыну шукалі супрацоўнікі міліцыі. У 21:40 яе знайшлі ў полі на беразе меліярацыйнага канала за тры кіламетры ад вёскі Такары. Пенсіянерка была ў непрытомным стане.
Пацярпелую перадалі медыкам. Пасля агляду яе шпіталізавалі ў раённую лякарню.