Инициативные и активные. Жители Городца построили ещё один мост

Источник материала:  
29.05.2019 — Разное

На пытанне, што новага адбываецца на тэрыторыі Жарскага сельсавета, яго старшыня Святлана Цімафееўна Міхейка зазначыла, што ў Гарадцы пабудавалі кладку. Ведаючы гэтую маляўнічую вёску, якая працягла раскінулася на берагах і ракі Ушачы, і возера Вялікае Існа, загадзя звязалася са старэйшынам В.П.Валяйцёнак – папрасіла яе быць правадніком, паколькі не ўяўляла, як адшукаю ля такой працяглай воднай гладзі некалькі новых дошак.

Аказалася, што перастрахоўвалася дарэмна. Не заўважыць “кладачку” было немагчыма: у цэнтры вёскі берагі Ушачы звязваў высокі даўгі мост. З поручнямі, сваямі на бярвеннях-апорах, ён бачны здалёк. Змерыла крокамі, наўмысна пашыраючы іх – сорак, і метры 4 у вышыню толькі над вадой. І хоць мэта ў пабудовы самая што ні ёсць празаічная – трапіць на другі бок вёскі – усё ж не спыніцца і не палюбавацца зверху на павольна прабіваючую рэшткі былой плаціны раку, больш шырокую, чым у гарпасёлку, з вісячымі над вадой вербамі, немагчыма.Инициативные и активные. Жители Городца построили ещё один мост

– Сухое дрэва будзем зразаць, дазвол ужо атрымалі, – ловіць мой позірк Валянціна Пятроўна і прапаноўвае прайсціся да гарадзецкага пляжа, з лавачкамі, раздзявалкамі, прыбраным узгоркам. – Вунь адтуль, з супрацьлеглага боку возера, да нас рэчка прыходзіць. Сюды меркавалі перанесці і былую кладку, ды пакінулі на месцы, паколькі хлапчукі-рыбакі любяць менавіта там вуду закінуць. Тут нешта яшчэ прыдумаем.
Здзіўленне наконт “кладачкі” стрымаць не магу і пытаюся, чаму ж так прыніжаюць яны сваю пабудову.
– Мост у нас быў у шасцідзесятых, шырокі, з метровымі тратуарамі, на яго апорах і гэты стаіць. Па ім нават танкі хадзілі падчас вучэнняў. Будаваўся планава, за бюджэтныя сродкі, а не метадам народнай будоўлі, як зараз, – расказвае Валянціна Пятроўна.
Хаця апошнюю можна смела назваць “Гарадзецмостабудам”, а вопыт не толькі пракладкі мастоў, але і наогул добраўпарадкавання – патэнтаваць. Бо павучыцца ў іх могуць літаральна ўсе населеныя пункты раёна. Вёска з кожным годам прыгажэе, прырастае не толькі дамамі: тут няма ніводнага нічыйнага, ды і вольнага ўчастка. І як клапоцяцца 45 жыхароў пра сваю бацькаўшчыну, дачу ці жыллё, так і аб агульнай інфраструктуры: дарогу падсыпалі, лаўкі паставілі, кантэйнеры ўстанавілі, агульную тэрыторыю прыбіраюць. І старэйшына не стамляецца паўтараць, як удзячна аднавяскоўцам, як проста ёй з імі. Бо ўсё, што ні робіцца – па іх ініцыятыве і за сродкі самаабкладання.
– З 45 уласнікаў толькі двое не здаюць, а так усе па дзесяць рублёў у год. Ёсць такія, што і па 50 не шкадуюць. Вось ужо пяць год не прыязджаў адзін наш дачнік, а грошы рэгулярна перадае, зацікаўлены, каб ля яго сядзібы быў парадак. А тэрыторыю вёскі мы таксама абкошваем за агульныя грошы. І на мост вось тры гады збіралі. Каб не абясцэньваліся, матэрыял паступова набывалі, у гэтым садзейнічала старшыня сельвыканкама. Ну а асноўны клопат пра будаўніцтва “кладачкі” зноў узяў на сябе наш прадпрымальнік Юрый Мікалаевіч Нічыпар. Гэта ўжо трэці наш масток за апошнія гады. У другім канцы вёскі, куды ў стайкаўскі лес ходзім, будавалі, вось тут, нізенькі, без поручняў. І нарэшце новы, – усміхаецца Валянціна Пятроўна, задаволеная справай. – Цяпер трэба адшукаць работнікаў, каб пафарбаваць усе бэлькі, асабліва знізу, каб не гнілі і даўжэй праслужылі.
Планаў у вяскоўцаў яшчэ шмат. І “Гарадзецмостабуд” іх, канечне, ажыццявіць.

Вольга Караленка.

←Пчелы "заблокировали" эстонско-российскую границу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика