Акумулятарны завод пад Берасцем зноў не атрымаў афіцыйны дазвол на працу

Источник материала:  
29.05.2019 06:42 — Разное

28 траўня адмысловыя камісія павінна была падпісаць акт, які дазваляў прадпрыемству пачаць вытворчасць, але ў гэты дзень ён так і не быў падпісаны.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news66603.php

Акумулятарны завод пад Берасцем зноў не атрымаў афіцыйны дазвол на працу

Аб гэтым «Белсату» паведамілі праціўнікі запуску заводу.

– Акт уводу ў эксплуатацыю не падпісаў намеснік дырэктара па дзяржаўнай экалагічнай экспертызе Рачэўскі Яўген Аляксандравіч. Гэта значыць, што экалагічная бяспека аб’екта не пацверджана і эксплуатаваць яго экалагічна небяспечна, таму не быў падпісаны сёння акт уводу, – сказаў «Белсату» сябра ініцыятыўнай групы супраць акумулятарнага заводу Зміцер Бекалюк.

Адмысловая камісія адмаўляецца даць дазвол на працу акумулятарнаму заводу ўжо ў трэці раз. Спачатку прадпрыемства не атрымала дазвол у лютым гэтага году, а потым яшчэ і ў канцы красавіка. Новая магчымая дата прыёмкі – 11 чэрвеня. Але Зміцер Бекалюк лічыць, што, каб выправіць усе недахопы, трэба цалкам перапрацоўваць праект заводу.

Актывіст таксама нагадвае, што з сакавіка мінулага года праціўнікі заводу пішуць лісты ва ўсе інстанцыі. Тым не менш, акумулятарны завод у траўні нелегальна пачаў працу, а актывісты стварылі адмысловую свінцовую вахту і кругласутачна дзяжураць каля заводу, фіксуюць усе парушэнні.

Кампанія «iPower» распачала будаўніцтва акумулятарнага заводу напрыканцы 2017 года. Падрадчыкам выступае кітайская карпарацыя. Афіцыйная экалагічная экспертыза сцвярджае, што ўздзеянне прадпрыемства на навакольны асяродак будзе нязначнае, але мясцовыя жыхары выступаюць супраць праекту. Берасцейцы сабралі больш за 37 тысячаў подпісаў супраць будаўніцтва заводу і накіравалі іх у Адміністрацыю прэзідэнта.

Кожную нядзелю з лютага 2018 году жыхары Берасця выходзяць на акцыі пратэсту ў цэнтры гораду. На апошняй, 26 траўня, пачаўся новы збор подпісаў пад зваротам да прэзідэнта Беларусі з прапановай перапрафіляваць небяспечнае прадпрыемства, якое нясе пагрозу жыццю і здароўю людзей у рэгіёне. Да прыкладу, прапануецца перанесці ў пабудаваны для акумулятарнага заводу будынак участак ліцця заводу «Брэстгазаапарат» або цэхаў Берасцейскага электралямпавага заводу.

← ОАО «Беларуськалий» начинает строительство Дарасинского рудника.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика