«Игра в футбол» с покупателями или как нас обслуживают?

Источник материала:  
28.05.2019 — Разное

Ніколі не лічыўся сварлівым чалавекам, а тут лаўлю сябе на думцы, што многае не падабаецца. Вось і хачу вынесці на агульны прысуд свае развагі. А для гэтага прапаную паўтарыць разам са мной паход па некаторых кропках гарпасёлка, якія аказваюць паслугі.

Дабраном. Трапіў у магазін няўдала. Зноў стаяла чарга да хлебнага аддзела, таму і папрасіў касіра паклікаць другога калегу. Жанчына свой пост, зразумела, не кінула, і прапанавала мне самому пашукаць супрацоўніка ў падсобным памяшканні. Спроба аказалася безвыніковай, затое заўважыў другога прадаўца ў мясным аддзеле. Яна таксама сказала, што не можа зараз пайсці за касу, паколькі абслугоўвае пакупнікоў. Тады я і папрасіў кнігу скаргаў: час у чарзе ў мяне ўсё роўна быў. Аднак “пад рукамі” яна не знаходзілася. І калі нарэшце прыйшоў загадчык магазіна ці адміністратар (бэйджыка на форме не было), пачала дапытвацца, навошта мне кніга, і прасіць не пісаць заўваг, паколькі іх складаныя ўмовы працы стануць яшчэ горшымі. Паколькі я лічу, што нічога не зрушыш з месца, калі будзеш моўчкі чакаць, то на кампраміс не пайшоў і ўсё ж зрабіў запіс у кнізе скаргаў і прапаноў. Напісаў я, дарэчы, пра ўсе тыя складанасці, пра якія мне і паведамілі жанчыны.
У “Тэхнакрасе” папрасіў удакладніць кошт тавару, які знаходзіўся на верхніх паліцах, паколькі цэнніка не заўважыў. Мне зноў прапанавалі самому падняцца і паглядзець. Я не стаў гэтага рабіць, паколькі разумеў, што ў выпадку майго непаспяховага ўздыму ці вяртання з вышыні, могуць выставіць кошт за сапсаваны тавар.
І, нарэшце, пазнаёміўся з добразычлівымі супрацоўнікамі з ААТ “Ушачы”. Мы абгаварылі мой заказ, я ўнёс перадаплату і чакаў. За тыдзень да завяршэння тэрміну мяне пачалі вадзіць за нос. Маўляў, ускладненні, не паспяваем. І толькі пасля майго актыўнага абурэння зрабілі вялікую ўступку, “пайшлі насустрач” і прапанавалі выбраць частку заказу з таго, што было ў наяўнасці. Неабразная дошка мяне задаволіла, а вось астатні матэрыял зноў прапанавалі выбраць самому. Я хоць і маю дачыненне да будоўлі, аднак не ведаю, па якіх крытэрыях дошка дзеліцца па сартах, і не магу вызначыць, выбіраю той тавар, які аплаціў, ці, напрыклад, з бессартавога. Тым больш што брусы былі пакручаныя, на што пачуў: “і не такія бяруць і стаяць”. Нарэшце мне прапанавалі забраць назад грошы, хаця таксама не маглі вярнуць іх адразу. У бухгалтэрыі не паказалі ні класіфікатараў па сартах, ні ўзору дагавораў – на той час я больш за ўсё шкадаваў, што на руках у мяне не аказалася дакумента, які б агаворваў падобныя моманты і даваў падставу абараняць свае правы спажыўца.
Вось кораценька і ўсё, гэта калі не прыгадваць пастаянных чэрг у паштовым аддзяленні і ў “Белаграпрамбанку”. А ўсяго, чаго мне б хацелася, гэта паважлівых адносін і якасці аказваемых паслуг. Пакуль што з кліентамі гуляюць у футбол і трымаюцца прынцыпу: не падабаецца – шукайце дзе лепей.

В.СТУКАН, вёска Дарошкавічы.

←Канны-2019. Посмотрите, как выглядят дети ваших любимых актеров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика