У Мінску ачэплены будынак Нацбанка, шукаюць бомбу
28.05.2019 12:23
—
Разное

Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
У аўторак у Мінску сілавікі ачапілі будынак Нацбанка, шукаюць бомбу. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, на месцы працуюць сапёры і следчыя. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
TUT.by інфармуе, што паведамленне пра мініраванне прыйшло на электронную пошту галоўнага банка краіны. Пры гэтым эвакуацыя з будынка Нацбанка не праводзілася.