Дастаткова цёплае і камфортнае надвор’е, якое радуе жыхароў Нясвіжскага раёна апошнім часам, зменіцца больш дажджлівым, пахмурным і не такім лагодным.
Сёння, 28 мая, у першай палове дня магчымы невялікі дождж і пахмурна. У другой палове — будзе воблачна з праясненнямі, без ападкаў. Паўднёвы вецер складзе 6 — 8 метраў за секунду, парывы — да 12. Удзень слупок тэрмометра пакажа каля 21…22 градусаў цяпла, уначы — 17…18 са знакам “+”
У сераду, 29 мая, на працягу дня перадаюць невялікі дождж, месцамі магчымыя навальніцы. Удзень — +18…+19 °С, ноччу — +12…+14 °С. Вецер — паўднёва-заходні — 6 — 8 м/с.
У чацвер, 30 мая, удзень спецыялісты абяцаюць 15…17 граудсаў вышэй за нуль. Ёсць верагоднасць невялікага дажджу на працягу дня. Вецер — паўночны — да 8 м/с, з парывамі — да 12. Уначы — +9…+13 °С.
У пятніцу чакаецца малавоблачнае надвор’е, без ападкаў. Дзённая тэмпература складзе 19…21 градус цяпла, ноччу — +11…+13. Вецер — неістотны.
Пра змяненні ў надвор’і на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.
“НН”.