У Лепелі загінуў двухгадовы хлопчык

Источник материала:  
27.05.2019 21:16 — Разное
У Лепелі загінуў двухгадовы хлопчык
БЕЛТА

У Лепелі праваахоўнікі знайшлі цела двухгадовага хлопчыка. Пра гэта паведаміў у сваім Telegram-канале блогер NEXTA, а пазней афіцыйная прадстаўніца УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава пацвердзіла агенцтву БЕЛТА.

Жыхарка Лепеля ззвярнулася ў міліцыю 27 траўня каля 8:30. Яна распавяла, што гуляла ў парку з двухгадовым сынам, а потым ён знік. Пазней хлопчыка нібыта бачылі з мужчынам. Маці нават апісала прыкметы гэтага мужчыны. 

Асабісты склад РАУС быў падняты па трывозе. Міліцыянты абследавалі парк і прылеглую тэрыторыю, апыталі магчымых відавочцаў інцыдэнту. Ратавальнікі шукалі дзіця ўздоўж берагавой лініі возера і ракі, а дно ракі абследавалі вадалазы.

Справа праяснілася, калі праваахоўнікі вывучылі запісы з відэакамераў. На іх быў зафіксаваны ранішні маршрут жанчыны і было бачна, што ішла яна без дзіцяці. Следча-аператыўная група знайшла цела хлопчыка ў гаспадарчай пабудове каля дома.

Праваахоўнікі высвятляюць прычыну смерці дзіцяці. 

Паводле звестак блогера NEXTA, жанчына зараз на сёмым месяцы цяжарнасці. 

←Служебные собаки будут работать во время II Европейских игр

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика