25 мая Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў разам з народным клубам майстроў народнай творчасці “Багач” прынялі ўдзел у ХІ Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”, які прайшоў у Мінску .
Майстры Ганцаўшчыны прадставілі ўвазе гасцей фестывалю разнастайныя віды традыцыйных мастацкіх промыслаў і рамёстваў: ткацтва (народныя майстары Ніна Казак і Ульяна Віннік, майстры дома рамёстваў Алена Цялушка, Таццяна Зялёнка і Кацярына Цялушка), вышыўка (майстары Марыя Муха, Таццяна Зялёнка, Кацярына Цялушка, Марыя Муха), карункапляценне (майстар Галіна Пупач), саломапляценне (майстар Валянціна Занька), бісерапляценне (майстар Вераніка Лебедзева), выраб традыцыйнай лялькі (Галіна Савеня і Лілія Казак).
Па выніках ХІ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Вясновы букет” Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў быў узнагароджаны дыпломам за 1 месца ў фестывалі-кірмашы. Дыплом пераможцы таксама атрымаў народны клуб майстроў народнай творчасці “Багач” (кіраўнік — Галіна Савеня).
Шчыра віншуем!