У Маладзечанскім раёне ў "партызанскай" зямлянцы дзейнічаў міні-завод (фота)

Источник материала:  
27.05.2019 12:39 — Разное
У Маладзечанскім раёне ў "партызанскай" зямлянцы дзейнічаў міні-завод (фота)
minobl.mvd.gov.by

У Маладзечанскім раёне ў "партызанскай" зямлянцы дзейнічаў міні-завод. Там быў усталяваны самагонны апарат, знаходзіліся 2100 літраў брагі. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, арганізаваў вытворчасць 25-гадовы жыхар вёскі Схоліна. Раней яго прыцягвалі да адказнасці за падобнае правапарушэнне. На гэты раз малады чалавек арганізаваў міні-завод у 80 метрах ад свайго прысядзібнага ўчастка і добра яго замаскіраваў. Аднак сілавікі найхутчэй мелі "аператыўную інфармацыю" і яго лёгка знайшлі.

Мужчына тлумачыў свае дзеянні неабходнасцю падрыхтавацца да сямейнага свята. Самагон ён, нібыта, не збіраўся прадаваць. Апарат усталяваў толькі тыдзень таму. Міліцыянеры брагу знішчылі, а абсталяванне ў вяскоўца забралі. Жыхара Схоліна чакае адміністрацыйная адказнасць.

←«Были разные схемы игры, тактики». Тренер ФК «Шахтёр» о победе в Кубке Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика