У Клімавіцкім раёне патанулі два браты — паслізнуліся і ўпалі ў ваду
27.05.2019 12:07
—
Разное

pixabay.com
Трое дзяцей патанулі ў Клімавіцкім раёне за адзін дзень, 26 траўня. Спачатку трагічны выпадак адбыўся на вадасховішчы ў вёсцы Сабалёўка. Два браты гулялі каля дамбы. Мяркуецца, што яны паслізнуліся і ўпалі ў ваду. Цела малодшага брата знайшлі мясцовыя жыхары, а цела 11-гадовага хлопчыка выцягнулі з 4-метровай глыбіні ў 5-7 метрах ад берага вадалазы, інфармуе БЕЛТА.
Яшчэ адно дзіця патанула ў крэйдавым кар'еры каля Клімавічаў. 14-гадовая дзяўчынка гуляла каля берага і раптам апынулася ў вадзе. Яе выцягнулі на бераг людзі, якія там адпачывалі, але выратаваць жыццё не ўдалося.