Аварыя на трасе Мінск — Мікашэвічы трапіла на відэа
27.05.2019 08:37
—
Разное
У БМВ ехала кампанія маладых людзей
Аварыя на трасе Р23 Мінск — Мікашэвічы трапіла на відэа. Яна адбылася ўвечары 26 траўня на 30-м кіламетры. БМВ наляцеў ззаду на "Шкоду" перад пешаходным пераходам. У першым аўтамабілі ехала кампанія маладых людзей. Кіроўца, відаць, не заўважыў, што машыны наперадзе скідваюць хуткасць, каб прапусціць пешахода. "Шкоду" праз меліярацыйны канал вынесла ў кювет. На шчасце, аўтамабіль не перакуліўся. Яго кіроўца была ў шокавым стане. Дапамога спатрэбілася аднаму з пасажыраў БМВ. Як сведчаць відавочцы, кіроўцу гэтай машыны аштрафавалі.