У Смаргоні прайшоў фестываль бегу “Смаргонская дзясятка”
Першымі на бегавую дарожку выйшлі маленькія дзеткі, для якіх была вызначана невялікая адлегласць. Падтрымаць некаторых з іх прыйшлі нават дзядулі і бабулі, а той-сёй з татаў і мам не пакінуў сваіх дзетак адных на бегавой дарожцы.
Потым сваю сваю хуткасць і вынослівасць падчас бегу прадэманстравалі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія вучацца ў пачатковых класах. За імі выступілі старэйшыя юныя бегуны. Ім прыйшлося прабегчы некалькі кругоў, каб апынуцца на фінішы. Пераможцамі і прызёрамі сталі дзеці, найбольш падрыхтаваныя ў фізічным плане.
А закончыліся спаборніцтвы фестывалем бегу “Смаргонская дзясятка”. У ім удзельнічалі бегуны рознага ўзросту – маладыя, сярэдніх гадоў і пенсіянеры. Яны прадстаўлялі розныя гарады Беларусі. Старт быў дадзены на стадыёне. Далей 10-кіламетровая траса пралягала па горадзе і за яго межамі. Вярнуліся спартсмены на стадыён.
Журы падвяло вынікі і ўзнагародзіла пераможцаў і прызёраў сярод дзяцей і ўдзельнікаў фестывалю бегу “Смаргонская дзясятка” ў розных ўзроставых катэгорыях. Смаргонцы таксама ўвайшлі ў лік лепшых.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.