У Гомелі серыя здарэнняў з дзецьмі, якія атрымалі апёкі кіпенем

Источник материала:  
24.05.2019 18:53 — Разное
У Гомелі серыя здарэнняў з дзецьмі, якія атрымалі апёкі кіпенем
pixabay.com

У Гомелі зафіксаваная серыя здарэнняў з дзецьмі, якія атрымалі апёкі кіпенем: пяцёра пацярпелых за шэсць дзён. Старэйшаму з іх крыху больш за год. Адзін хлопчык трапіў у рэанімацыю, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру Гомельскай вобласці.

У адным выпадку дзіця пацягнула за шнур ад электрычнага чайніка і ён упаў на яго. У хлопчыка апёкі 9% твару першай і другой ступеняў, правай рукі, ног. У іншым выпадку ў доме адключылі ваду і жанчына грэла ваду ў ёмістасці на газавай пліце, каб памыць аднагадовага хлопчыка. У нейкі момант яна адвярнулася, а дзіця перакуліла на сябе кіпень, атрымала апёкі твару, шыі, пляча. У трох выпадках дзеці перакулілі на сябе кубкі з гарбатай ці гарачай вадой.

Пракуратура заклікае бацькоў больш уважліва адносіцца да бяспекі дзяцей. Што да згаданых выпадкаў, то кожны з іх вывучаецца. Адзначаецца, што сярод сем'яў, у якіх пацярпелі дзеці, праблемных няма.

←Подборка интересных сериалов-новинок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика