В очередном заседании райисполкома принял участие председатель комитета экономики Могоблисполкома Руслан Страхар
Пра заўтра думаць сёння
У пятніцу ў чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло пад началам першага намесніка старшыні Сяргея Ананіча, актыўны ўдзел прыняў старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. З мноства разгледжаных пытанняў асаблівай увагі заслугоўваюць чатыры.
Аб падрыхтоўцы народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2019/2020 года. Тут галоўнае, што летась у цэлым у рэгіёне забяспечана ўстойлівае функцыянаванне народнай гаспадаркі, стабільнае забеспячэнне спажыўцоў палівам, электра- і цеплаэнергіяй. Нешматлікія лакальныя парушэнні ў энергазабеспячэнні спажыўцоў калі і мелі месца, то своечасова ўстараняліся. Па стане на 1 мая пратэрмінаванай запазычанасці УКП ЖКГ за драўнянае паліва (сыравіну), адпушчанае арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, няма. Задача на надыходзячы сезон простая і зразумелая: спрацаваць не горш. Для чаго і за- цверджаны адпаведныя мера-прыемствы.
Аб выніках работы па забеспячэнні захавання патрабаванняў па ахове працы, якая праводзіцца службамі і спецыялістамі па ахове працы ў асіповіцкіх арганізацыях. З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 4 (2018 год — 5) няшчасныя выпадкі на вытворчасці, з якіх 1 (1) — групавы і 1 (6), што прывёў да цяжкай вытворчай траўмы. У нашых арганізацыях працуе 42 вызваленыя спецыялісты па ахове працы — не адпавядае кваліфікацыйным патрабаванням адукацыі 12%, праходзяць перападрыхтоўку 5 чалавек. Пры правя-дзенні мабільнай групай маніторынгаў стану аховы працы ў шэрагу калектываў выяўляліся факты непраходжання работнікамі навучання, інструктажу, стажыроўкі і праверкі адпаведных ведаў; выкананне работ на вышыні без прымянення ахоўных паясоў; выкарыстанне самаробных прыстаўных усходаў; допуск да ўдзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў без праходжання дзяржтэхагляду; забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны не ў поўным аб’ёме і іншыя. Натуральна, неабходна не толькі аператыўна ліквідаваць недахопы, але і не дапускаць падобнага далей, пастаянна трымаць гэтыя пытанні на кантролі.
Аб ходзе выканання раённага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады. Лічбаў прыво-дзілася шмат, і ў цэлым справы ідуць нядрэнна: у 2018 годзе выканана 4 з 5 мэтавых паказчыкаў; Асіповіччына заняла другое месца сярод раёнаў вобласці з колькасцю насельніцтва звыш 25 тысяч чалавек у абласной круглагадовай спартакіядзе па месцы жыхарства; прадстаўнікамі спортрэзерву заваявана 170 прызавых месцаў (2017 год — 151) у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах: I месца — 33 (38), II — 69 (49), III — 68 (64); 8 выхаванцаў ДЮСШ накіраваны ў вучылішчы алімпійскага рэзерву, 16 увайшлі ў склад нацыянальнай і зборных каманд краіны і г.д. Але працаваць лепш трэба і ёсць над чым — ад камплектацыі трэнерскімі кадрамі аддзяленняў лёгкай атлетыкі, валейбола і плавання да паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння спартшколы і інш.
Аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта краіны ад 02.04.2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». Сітуацыя на рынку працы ў студзені-красавіку захоўваецца ў межах прагназуемай. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 мая — 0,4% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва (прагноз не больш за 1%). На працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў працаўладкавана 102 чалавекі — 60% да гадавога задання. Удзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ва ўпраўленне па працы райвыканкама, склала 45,3% (прагнозны паказчык — 35%). Праведзена 36 пасяджэнняў адпаведнай камісіі. Усім непрацуючым, якія наведалі яе пасяджэнні, прапаноўваліся меры садзейнічання занятасці: працаўладкаванне на пастаянную альбо часовую працу, перанавучанне, удзел у аплачваемых грамадскіх работах, арганізацыя прадпрымальніцкай ці рамеснай дзейнасці, самазанятасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму і г.д.
Віталій КУЛАКОЎ.
v.kulakov@gzt-akray.by