«Лучшие товары Республики Беларусь» — в Осиповичах!

Источник материала:  
24.05.2019 — Разное

У пачатку тыдня ў аблвыканкаме адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” па выніках 2018 года. Радуе, што адзначана і асіповіцкая прадукцыя: ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” атрымаў дыплом у адпаведнай намінацыі за хлеб пшанічны зерневы і салодкасці мучныя “Пышка каханка”, а сярод вырабаў філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” выдзелены сырок тварожны глазураваны “Веселые внучата” з мармеладам і водарам ванілі (масавая доля тлушчу 23%).

«Лучшие товары Республики Беларусь» — в Осиповичах!

«Лучшие товары Республики Беларусь» — в Осиповичах!

Чым адметная гэта прадукцыя? Напрыклад, пышка мае начынне з павідла і маку. Выкарыстанне натуральных інгрэдыентаў дазваляе атрымаць якасны выраб з вытанчаным смакам. А высокатэхналагічнасць вытворчасці дазволіла нашым малочным перапрацоўшчыкам выпусціць сырок з тэрмінам захавання 30 сутак. І гэта таксама пры тым, што ўжываецца толькі натуральная сыравіна.

«Лучшие товары Республики Беларусь» — в Осиповичах!

* * *

На Беларускай чыгунцы выбралі лепшыя музей, пакой баявой і працоўнай славы і экспазіцыю чыгуначнай тэхнікі. І прыемна, што 2 месца ў намінацыі “Лепшы пакой баявой і працоўнай славы адасобленага структурнага падраздзялення аддзялення Беларускай чыгункі” заняў пакой гісторыі нашага чыгуначнага вузла.


«Лучшие товары Республики Беларусь» — в Осиповичах!

←Туи вместо крестов: Лукашенко распорядился "окончательно благоустроить Куропаты"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика