Прайшла нарада па эканамічных пытаннях

Источник материала:  
24.05.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаннях эканомікі.

«Зразумела, найважнейшае пытанне — валавы ўнутраны прадукт. Які ў нас рух у гэтым напрамку? Афіцыйную статыстыку я ведаю. На што мы ў выніку такой дынамікі выйдзем на канец года, з якімі паказчыкамі? Але экспарт мяне хвалюе больш за ўсё. Таму што гэта паступленні валюты ў краіну, без якой нам вельмі складана існаваць, ды і эканоміцы развівацца таксама», — сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка асобна пацікавіўся, як ідуць справы ў гандлі і эканамічным супрацоўніцтве з Расіяй і Еўрасаюзам. «Два асноўныя нашы партнёры. Нават Еўрапейскі саюз па экспарце цяпер апярэджвае Расійскую Федэрацыю», — адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб задачы па дыверсіфікацыі беларускага экспарту: па трэці ад агульнага аб’ёму на рынкі Расіі, Еўрасаюза і краін далёкай дугі адпаведна. «Тады экспарт можна лічыць дыверсіфікаваным», — падкрэсліў ён. Прэзідэнт абазначыў для абмеркавання і існуючыя праблемныя пытанні ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, у прыватнасці, — з Расіяй: і нашумелая праблема «ядавітай» нафты, і пастаўкі сельгаспрадукцыі на расійскі рынак.

belta.by


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←«Прямые телефонные линии»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика