У Пінску дзіця атрымала сур'ёзныя апёкі падчас разагравання ежы
23.05.2019 08:59
—
Разное

pixabay.com
У Пінску дзіця атрымала сур'ёзныя апёкі падчас разагравання ежы. Здарэнне адбылося ўвечары 22 траўня. Ад газавай пліты загарэлася адзенне. Яго патушылі бацькі і выклікалі хуткую. Як інфармуе прэс-служба МНС, пацярпеламу (не ўдакладняецца, ці гэта хлопчык, ці дзяўчынка) 11 гадоў. У яго тэрмічныя апёкі першай і другой ступеняў (15% цела).