Па прагнозах сіноптыкаў у бліжэйшыя дні будзе цёпла і вільготна. Сёння, 21 мая, чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е, удзень невялікі дождж, магчыма навальніца. Вецер пераменных напрамкаў, 5 — 9 м/с. Тэмпература паветра — +21 С.
22 мая раніцай — воблачна, днём — ясна, без ападкаў, вечарам магчымы невялікі дождж, навальніца. Вецер пераменны, 1 — 4 м/с. Тэмпературны рэжым — ад +15 да +21 С.
У чацвер, 23 мая, сіноптыкі абяцаюць яснае, без ападкаў (толькі ўвечары магчымы невялікі дождж з навальніцай) надвор’е. Вецер (0 — 2 м/с) зноў будзе змяняць напрамкі.
24 мая, у пятніцу, ноччу — невялікі дождж, магчымы ён і раніцай, а днём ёсць верагоднасць навальніцы. Вецер на працягу сутак паўночны, паўночна-заходні, 1 — 4 м/с. Слупок тэрмометра падымецца да +23 С.
Пра надвор’е ў выхадныя дні чытайце ў наступным нумары газеты.
“НН”.