Новый рубильный комплекс приобрели в РУП ЖКХ «Докшицы-коммунальник»

Источник материала:  
22.05.2019 — Разное

Новый рубильный комплекс приобрели в РУП ЖКХ «Докшицы-коммунальник»
За чатыры месяцы бягучага года доля мясцовых відаў паліва ў паліўным балансе РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” склала 95,2 працэнта. Прадпрыемства працуе практычна без прыцягнення прыроднага газу, выкарыстоўваючы торф, дровы і драўняныя шчэпкі. Не так даўно яно набыло перасоўны рубільны комплекс МСА-700 вытворчасці УП “Тэхагракамплект”. Ён уяўляе сабой магутны энерганасычаны трактар МТЗ-1523 з гідраманіпулятарам і прычапной рубільнай машынай на шасі.

Ланцужок работы агрэгата, які працуе ўжо другі месяц, нескладаны: з дапамогай маніпулятара бервяно трапляе ў здрабняльнік і ўжо праз некалькі хвілін адтуль “вылятаюць” кавалачкі драўніны. Ладная горка расце на вачах. Атрыманая прадукцыя адпраўляецца на тры кацельні: “Аўташкола”, “ПМК-52” і “Бальніца”.
– Неабходнасць у такой устаноўцы наспела даўно, – гаворыць начальнік участка кацельняў і цеплавых сетак Сяргей Парцянка. – Шчапарубільная машына, якую выкарыстоўвалі раней, мела недастатковую магутнасць і таму не забяспечвала вытворчасць неабходнай колькасці шчэпак. Вымушаны былі набываць прадукцыю ў Бягомльскім лясгасе і Бярэзінскім біясферным запаведніку, прызнацца, часам не самай лепшай якасці. Тады і вырашылі абзавесціся ўласнай устаноўкай. І, думаецца, не прайгралі.
Рубільны комплекс забяспечвае перапрацоўку 35 – 40 кубічных метраў драўніны за гадзіну. Для вытворчасці шчэпак можа выкарыстоўвацца галлё, танкамеры, кара, недзелавыя ствалы дрэў, адходы дрэваапрацоўкі. Дыяметр матэрыялу, які апрацоўваецца, – да 40 сантыметраў. З дапамогай спецыяльнага сіта можна рэгуляваць і памер шчэпак – ад 10 да 50 міліметраў. Значны плюс набытага агрэгата – яго мабільнасць. Прадукцыю можна нарыхтоўваць адразу ў лесе і ўжо гатовае паліва пастаўляць у кацельні.
Кошт тэхнікі, набытай у лізінг, амаль што 350 тысяч рублёў. Аднак эканамісты падлічылі, што пры вытворчасці ўласнай прадукцыі тэрмін яе акупнасці складзе чатыры з паловай гады. А стабільнае паступленне якаснага паліва ў кацельні гарантуе бесперабойнае ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне.
У планах камунгасаўцаў – займацца вытворчасцю шчэпак не толькі для сваіх патрэб. Ужо восенню яны плануюць прадаваць прадукцыю суседнім раёнам. Ёсць планы па экспарце яе ў Прыбалтыку.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: новы рубільны комплекс абслугоўвае машыніст-трактарыст Мікалай Драгун.
Фота В. Чарвінскага.

←Apple представила самый быстрый MacBook в своей истории

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика