На мяжы Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў пашкоджаны мост (фота)

Источник материала:  
22.05.2019 10:09 — Разное
На мяжы Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў пашкоджаны мост (фота)
mchs.gov.by

На мяжы Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў пашкоджаны мост. Ён знаходзіцца на грунтавай дарозе, выкарыстоўваецца ў асноўным для перасоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі. Як інфармуе прэс-служба МНС, на мосце адбылося прасяданне жалезабетоннай пліты, іншыя пліты маюць відавочныя прыкметы парушэння цэласнасці.

Мост закрылі для руху транспарту і людзей. 22 траўня пачнуцца аднаўленчыя працы. Адзначаецца, што праезд здзяйсняецца па трасе "Мінск — Магілёў".

←Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за март 2019 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика