У сераду ў Беларусі чакаецца да +26, на захадзе пройдуць дажджы
21.05.2019 21:45
—
Разное

pixabay.com
У сераду, 22 траўня, на захадзе Беларусі чакаюцца ападкі. Уначы яны будуць месцамі, а ў дзённыя гадзіны амаль па ўсіх Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Падчас навальніц вецер будзе з парывамі да 14 метраў за секунду. Падрабязна гл. тут.
Што да тэмпературы паветра, то ўначы прагназуецца ад +10 да +16 градусаў, удзень — ад +20 да +26.