Перамога шаркаўшчынскіх дзяцей у Віцебску

Источник материала:  
21.05.2019 — Разное

Перамога шаркаўшчынскіх дзяцей у ВіцебскуУ 2019 годзе  Віцебская дыяцэзія адзначае 20-годдзе з дня  свайго заснавання. У гонар гэтай  падзеі ў абласным цэнтры прайшоў фінальны этап дыяцэзіяльнага конкурсу  па веданні  святога Пісання сярод дзяцей.

У конкурснай праграме прымалі ўдзел 220 дзяцей з дзесяці дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі. Пераможцаў выбіралі  ў дзвюх узроставых катэгорыях :  9-  11 год (малодшая група) і 12-14 год (старэйшая). Фіналісты конкурсу  вызначаліся па выніках правядзення двух папярэдніх этапаў  — парафіяльнага і дэканальнага.У выніку з 220 дзяцей на заключным этапе ў фінал выйшлі   толькі 42 ўдзельнікі – сярод іх  і трое юных шаркаўчан, якія наведваюць заняткі ў нядзельнай школе пры касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў нашым гарадскім пасёлку  і вывучаюць Біблію.

-Вучні нядзельнай школы з Шаркаўшчыны не проста дайшлі да фіналу,  але і  лепш за іншых выступілі на заключным этапе,-паведаміла карэспандэнту настаўніца рэлігіі ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа Галіна Іванаўна Трызна. Данііл Барыла заваяваў 1 месца,  Дарына Аляхновіч – 2 месца,  у  Станіслава Руткоўскага  — -трэцяе.

Усе дзеці надзвычай адказна падыйшлі да конкурсу: шмат рыхтаваліся дома і падчас заняткаў у  нядзельнай школе. Пры гэтым дакладнага пераліку пытанняў і тэм  ні ў вучняў , ні ў іх выкладчыкаў на этапе падрыхтоўкі не было.  Юныя ўдзельнікі конкурсу грунтоўна рыхтаваліся  па зместу Кнігі Быцця і Евангелля паводле Лукі. А сам конкурс у Віцебску складаўся з двух частак. Спачатку, атрымаўшы варыянты пісьмовага задання,  ў сваіх узроставых групах  дзеці адказвалі на пытанні тэстаў.  Па выніках пісьмовай часткі па сем чалавек з кожнай катэгорыі прайшлі на вусны этап, дзе павінны былі даць грунтоўныя адказы  на зусім няпростыя пытанні экзаменатараў.

Пры гэтым лепш за іншых  выступіў Данііл Барыла, самы юны ўдзельнік  дружнай каманды з Шаркаўшчыны, які прадстаўляў шаркаўшчынскі дэканат і нашу парафію на дыяцэзіяльным узроўні ў Віцебску і стаў абсалютным пераможцам у малодшай узроставай групе.

У старэйшай групе (12-14 год) выдатна  выступілі  Дарына Аляхновіч і Станіслаў Руткоўскі – яны заваявалі   “сярэбраны” і “бронзавы “ медалі.

Усе гэтыя дзеці ўжо не першы год наведваюць заняткі ў нядзельнай школе   і службу ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа. А яшчэ  на “выдатна” вучацца  ў агульнаадукацыйнай школе, дзе таксама вельмі шмат паспяваюць, удзельнічаюць у розных конкурсах і прадметных алімпіядах.  Яны працалюбівыя, мэтанакіраваныя, і ўдзел у першым  дыяцэзіяльным конкурсе па веданні Святога Пісання стаў для кожнага з іх чарговым сур’ёзным выпрабаваннем, з якім яны  паспяхова справіліся і вярнуліся дадому з перамогамі, а таксама  дыпломамі, медалямі і падарункамі.

-Усе канкурсанты былі вельмі моцнымі і мы, безумоўна, вельмі рады таму, што перамаглі ,-адзначылі юныя  пераможцы з Шаркаўшчыны. -Вялікі дзякуй ксяндзу Крыштафу Сілкоўскаму  і настаўніцы рэлігіі Галіне Іванаўне Трызна за грунтоўную падрыхтоўку падчас заняткаў у нядзельнай школе. А яшчэ мы ўдзячны сваім  бацькам, якія верылі ў нашу перамогу і заўсёды нас падтрымлівалі.  Спадзяёмся і ў наступным годзе стаць удзельнікамі  цікавага конкурсу біблійных ведаў , арганізатарам якога ў гэтым годзе  выступіла дабрачыннае каталіцкае таварыства  “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі  Рыма-каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика