Павел Баршинов один засеял все поля «АгроБоровинки», а это 900 га
21.05.2019
—
Разное
Павел Баршынаў з ААТ «АграБаравінка» адзін засеяў усе зерневыя і зернебабовыя на палетках гаспадаркі, а гэта 900 гектараў. У каторы раз Павел заняў першае месца сярод сеяльшчыкаў раёна.
На мінулым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова разам з дырэктарам гаспадаркі Уладзімірам Арловым адправіліся на поле, каб павіншаваць лідара. Яны ўручылі перадавіку па-дзячны ліст і падарунак, падзякавалі за працоўныя дасягненні і старанне, пажадалі і надалей праслаўляць гаспадарку і раён.
У гэтыя майскія дні на палетках ААТ “АграБаравінка” прыпар: аднолькава важныя і патрэбныя ўсе сельгасработы, пачынаючы ад ворыва і чызелявання, і заканчваючы хімпраполкай.
Непадалёк ад Язвіна працуе Вячаслаў Дубінін. У механізатара адказны ўчастак работы: трэба падкарміць азімыя зерневыя, дзякуючы гэтай падкормцы азотам зерневыя дадуць лепшы ўраджай.
У Мазеках хімпраполкай азімых зерневых займаецца Міхаіл Хаджыеў. Работа ў самым разгары, бо гербіцыдамі трэба апрацаваць і яравыя – зерневыя і рапс. “За рабочы дзень паспяваю аб’ехаць да паўсотні гектараў палеткаў, – кажа Міхаіл. – Апырсквальнік працуе добра, сам жа яго рыхтаваў да сезона”.
Ва ўрочышчы Пагарэліца сустракаем Анатоля Васілевіча з плугамі. Уладзімір Арлоў хваліць яго да працавітасць і адказнасць. Механізатар рыхтуе глебу пад кукурузу. А сеяў яе ва ўрочышчы Залессе Павел Баршынаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №39 ад 21. 05. 2019 г.