Народны фальклорны гурт «Чараўніцы» дыпламант рэгіянальнага свята-конкурсу
21.05.2019
—
Разное
«Чараўніцы» з народнага фальклорнага гурта філіяла «Мацвееўскі Дом культуры» зачаравалі сваім выступленнем гледачоў і прафесійнае журы рэгіянальнага свята-конкурсу «Пеўчае поле», які адбыўся 19 мая ў горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці.
Беларускія народныя песні «Хадзіла-блудзіла» і «Вяселле камара», выкананыя ўдзельніцамі гурта, прынеслі заслужаную перамогу – дыплом І ступені ў намінацыі «Носьбіты фальклору». Віншуем кіраўніка калектыву Талашка Надзею з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў!