Пад Быхавам сутыкнуліся легкавік і матацыкл, абодва кіроўцы загінулі
19.05.2019 13:35
—
Разное
vk.com/gai_bykhov
Пад Быхавам у жорсткім сутыкненні легкавіка і матацыкла загінулі два чалавекі. Як паведамляе Быхаўская раённая ДАІ ў сваёй групе Вконтакте, аварыя здарылася ўдзень 18 траўня на трасе "мяжа Расіі-Віцебск-Гомель-мяжа Украіны".
Кіроўца матацыкла "Кавасакі", 20-гадовы жыхар Дрыбінскага раёна, ішоў на абгон і выскачыў на сустрэчную паласу, але не справіўся там з кіраваннем. У выніку ён урэзаўся ў сустрэчны "Фольксваген-Джэта", якім кіраваў 59-гадовы жыхар вёскі Вароніна.
Абодва кіроўцы загінулі на месцы ад атрыманых траўмаў. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце ДТЗ.