У Магілёўскай абласной лякарні загарэлася праводка: эвакуявалі 17 пацыентаў
18.05.2019 13:59
—
Разное
МНС
У Магілёўскай абласной лякарні 17 пацыентаў былі эвакуяваныя ў сувязі з небяспекай пажару. Як паведамляе сайт МНС, гэта здарылася 17 траўня ўвечары ў лячэбным корпусе №2. У артапедна-траўматалагічным аддзяленні здарылася кароткае замыканне праводкі на шчытку. Пажарная сігналізацыя спрацавала пасля таго, як замыканне выявілі супрацоўнікі лякарні.
Узгаранне ліквідавалі парашковым вогнетушыльнікам яшчэ да прыезду пажарных. Эвакуявалі 17 пацыентаў аддзялення і 4 чалавек з персаналу. Супрацоўнікі МНС пазней правялі выдаленне дыму з трэцяга паверха, дзе размяшчаецца аддзяленне. На іншых паверхах задымлення не было.