У райвыканкаме на пасяджэнні штаба вялі размову аб падрыхтоўцы Смаргоні да абласных “Дажынак”

Источник материала:  
18.05.2019 — Разное
У райвыканкаме прайшло пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы нашага горада і сельскіх населеных пунктаў да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў сельскай гаспадаркі Гродзеншчыны  “Дажынкі-2019”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага аблвыканкама, абласных і раённых службаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да падрыхтоўчых мерапрыемстваў, звязаных з правядзеннем абласнога сельскагаспадарчага свята,  кіраўнікі арганізацый, устаноў, сельвыканкамаў і гаспадарак.

У райвыканкаме на пасяджэнні штаба вялі размову аб падрыхтоўцы Смаргоні да абласных “Дажынак”

Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык выступіў з інфармацыяй аб тым, якія рамонтна-будаўнічыя работы будуць выкананы ў горадзе, першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мядзвецкас расказаў аб добраўпарадкаванні ў сельскай мясцовасці, а намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай звярнуў увагу прысутных на канкрэтныя аб’екты, якія пакрысе ўжо пачынаюць набываць новы выгляд.

У райвыканкаме на пасяджэнні штаба вялі размову аб падрыхтоўцы Смаргоні да абласных “Дажынак”

У райвыканкаме на пасяджэнні штаба вялі размову аб падрыхтоўцы Смаргоні да абласных “Дажынак”

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

←Сегодня, 18 мая, болеем за ЗЕНУ! Певица заняла пятую строчку в рейтинге участников «Евровидения-2019»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика