В Докшицком районе пройдет военно-исторический семинар

Источник материала:  
18.05.2019 — Разное

В Докшицком районе пройдет военно-исторический семинар
Пад такім дэвізам 21 і 22 мая ў Бягомлі пройдзе міжнародны ваенна-гістарычны семінар, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго ініцыятарам стаў доктар гістарычных навук, прафесар Мікалай Печань. Ён вырашыў сабраць на бягомльскай зямлі, вядомай сваім баявым партызанскім мінулым, ураджэнцаў Докшыччыны, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нашай агульнай былой краіны, яе абароны і сваёй адметнай працай разам з тым уславілі сваю малую радзіму. Пачынанне было падтрымана ўладамі нашага раёна. Яму аказалі са­дзейнічанне таксама грамадскія арганізацыі і таварыствы Беларусі і Расіі.
Сярод удзельнікаў семінара значацца такія вядомыя, цікавыя людзі, як генерал-маёр запасу Мікалай Мінаеў, Герой Расіі Уладзімір Дронаў, ветэран касманаўтыкі Расіі Аляксандр Шылавіч, а таксама дзеці і ўнукі камандзіра брыгады “Жалязняк” Івана Ціткова, камісара Сцяпана Манковіча, вучоныя, ваенны пісьменнік Яўген Сылка, шматлікія госці з Расійскай Федэрацыі і Літоўскай рэспублікі. Семінар пачнецца ў 10.00 у Бягомльскім ГДК з навуковых паведамленняў яго ўдзельнікаў, якія датычацца вызвалення Беларусі, партызанскай барацьбы, патрыятычнага выхавання моладзі. Арганізатары мерапрыемства абяцаюць шмат цікавых успамінаў, сустрэч і знаёмстваў. У Доме культуры будзе працаваць экспазіцыя Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь.
У 14.00 адбудзецца ўрачысты мітынг з ваенным аркестрам і ўскладаннем кветак да воінскіх пахаванняў.
17.00 – урачыстае адкрыццё сквера ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі. Затым адбудзецца канцэрт, у якім прымуць удзел творчыя калектывы раёна.
На другі дзень удзельнікі семінара наведаюць школы раёна, дзе сустрэнуцца з вучнямі.
Арганізатары запрашаюць усіх зацікаўленых прыняць удзел у мерапрыемстве. Тэлефоны для даведак: 2-27-45, 2-11-70.

←Аккумуляторный завод под Брестом прекратил работать по ночам. Жалобы или график?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика