Блогер NEXTA: МНС Беларусі ледзь не страціла свой самы вялікі верталёт Мі-26Т
Момант пераносу грузу на верталёце
17 траўня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ледзь не страціла верталёт Мі-26Т. Пра гэта паведаміў у сваім Telegram-канале блогер NEXTA.
Па яго словах, верталёт пераносіў часткі ўтылізаваных старых самалётаў Ту-154 на 407-ы авіярамонтны завод, які нядаўна пераехаў на тэрыторыю Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Пры пераносе стабілізатара (хваставога апярэння) пачаўся моцны вецер. Ён стаў разгойдваць стабілізатар, так што той пагражаў сутыкненнем з верталётам. Экіпаж адчапіў груз, які зваліўся на зямлю.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў у сацсетках і афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі: "Пры вытворчасці работ па пераносе частак фюзеляжа самалёта Ту-154 з тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск з-за моцнага разгойдвання грузу экіпаж верталёта Мі-26 ацаніў абстаноўку і ажыццявіў яго скідванне па-за населеным пунктам. Экіпаж дзейнічаў у строгай адпаведнасці з кіраўніцтвам па лётнай эксплуатацыі і інструкцыямі. Пацярпелых і разбурэнняў няма. Часткі фюзеляжаў самалётаў выкарыстоўваюцца ў якасці трэнажораў для падрыхтоўкі розных спецыялістаў".