Дзень сям’і ў літаратурна-казачнай гасцёўні

Источник материала:  
17.05.2019 14:38 — Разное

З 2019 года раённая дзіцячая бібліятэка працуе па праграме “Крок насустрач”, якая накіравана на работу з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Праграма разлічана на два гады. Для юных сяброў бібліятэкі плануецца правесці шэраг разнастайных мерапрыемстваў: урокі дабрыні, сустрэчы прымеркаваныя да святаў праваслаўнага календара, выступленні узорнага лялечнага тэатра “Усмешка”, прадстаўленні тэатра кнігі “Бураціна” і многія іншыя.
У цёплай і ўтульнай атмасферы за кубачкам гарбаты ў літаратурна-казачнай гасцёўні бібліятэкі 15 мая прайшла чарговая сустрэча з выхаванцамі цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і.

Дзень сям’і ў літаратурна-казачнай гасцёўні

Дзень сям’і ў літаратурна-казачнай гасцёўні

Гэтая сустрэча была ўжо другой па ліку, але дзякуючы добрай нагодзе, толькі цяпер і бібліятэкары, і юныя артысты тэатра “Усмешка” бліжэй  пазнаёміліся з маленькімі гасцямі. З пяшчотай і любоўю выхавацелі прадставілі дзетак, узгадалі іх бацькоў, расказалі пра традыцыі і захапленні іх сем`яў.

Дзень сям’і ў літаратурна-казачнай гасцёўні
Пра самае светлае, дарагое, што ёсць у жыцці кожнага чалавека, вяла размову Марыя Аляксандраўна Орса – кіраўнік нядзельнай школы прыхода храма свяціцеля Ціхана.
Рабяты паспрабавалі сябе ў ролях будаўнікоў — хлопчыкі з задавальненнем майстравалі дом сваёй сям`і з кубікаў. А яшчэ прымалі ўдзел у вясёлых гульнях.
Даспадобы маленькім гледачам прыйшлася і казка лялечнага тэатра “Усмешка” – “Як сабака сябра шукаў”.

Дзень сям’і ў літаратурна-казачнай гасцёўні

Дзень сям’і ў літаратурна-казачнай гасцёўні
Напрыканцы сустрэчы госці атрымалі салодкія падарункі ад Ганцавіцкага хлебазавода, ААТ “Бересцейскі пекар”. Калектыў раённай дзіцячай бібліятэкі выказвае словы шчырай удзячнасці за аказаную дапамогу адміністрацыі гэтага прадпрыемства.

Аксана Карповіч
загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі.

(Visited 1 times, 1 visits today)

←Центробанки Беларуси и России проводят в Гомеле 50-е заседание межбанковского валютного совета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика