Медыкам — зручна, пацыентам — утульна. У Нясвіжы ва ўрачыстай абстаноўцы быў уведзены ў дзеянне абноўлены будынак  жаночай кансультацыі

Источник материала:  
17.05.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Дзень сям’і, 15 мая, у Нясвіжы ва ўрачыстай абстаноўцы быў уведзены ў дзеянне абноўлены будынак  жаночай кансультацыі.

Старое памяшканне набыло новы, сучасны выгляд, медыкі атрымалі камфортныя ўмовы для работы, а пацыенты — для абследавання і лячэння. Зараз светлы прасторны хол медыцынскай установы сустракае тых, хто сюды ўваходзіць, не халоднай бальнічнай атмасферай, а цеплынёй і ўтульнасцю.

З адкрыццём аб’екта, вельмі важнага для вырашэння пытанняў дэмаграфічнай сітуацыі, прысутных павіншаваў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, які ўручыў кіраўніцтву ЦРБ дакументы на новы тэлевізар для хола кансультацыі. Галоўны ўрач Нясвіжскай ЦРБ Людміла Квецень, у сваю чаргу, выказала словы шчырай   удзячнасці за падтрымку кіраўніцтву раёна і ўсім, хто быў задзейнічаны ў рамонтных работах і прывядзенні будынка ў парадак.

Медыкам — зручна, пацыентам — утульна. У Нясвіжы ва ўрачыстай абстаноўцы быў уведзены ў дзеянне абноўлены будынак  жаночай кансультацыі

Сімвалічную чырвоную стужку пераразаюць галоўны ўрач
Нясвіжскай ЦРБ Людміла Квецень, намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў і выконваючы абавязкі загадчыка жаночай кансультацыі Паліна Малышава

Людміла Васільеўна таксама адзначыла, што абноўленая жаночая кансультацыя разлічана на 25 наведванняў у змену, разам з загадчыкам тут будуць працаваць 4 урачы. З’явілася магчымасць прымяняць новыя метады дыягностыкі і лячэння, што значна зменшыць неабходнасць звароту жаночага насельніцтва ў іншыя медыцынскія ўстановы для правядзення дыягнастычных абследаванняў.

Медыкам — зручна, пацыентам — утульна. У Нясвіжы ва ўрачыстай абстаноўцы быў уведзены ў дзеянне абноўлены будынак  жаночай кансультацыі

Абноўлены будынак забяспечаны пандусам для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Для забеспячэння пераемнасці ў назіранні за пацыенткамі жаночая кансультацыя функцыянальна звязана з галоўным корпусам ЦРБ агульнай камп’ютарнай сеткай. Медыцынскі інфармацыйны комплекс забяспечвае фарміраванне электроннай амбулаторнай карты пацыента, а падключэнне інтэрнэт-сэрвісу “талон-бай” прадастаўляе магчымасць папярэдняга запісу на прыём да ўрачоў-спецыялістаў.

Ёсць усе падставы спадзявацца, што клопат пра здароўе жанчын павысіць узровень аказання медыцынскай дапамогі і стане залогам высокай нараджальнасці.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Книга об истории студотрядовского движения выйдет в этом году. Поучаствовать в создании может каждый

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика