Работнікі ЗАСа задалі пытанні членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы

Источник материала:  
17.05.2019 — Разное
Намеснік старшыні райвыканкама, кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы Аляксандр Бажыдай у адзіны дзень інфармавання насельніцтва не проста агучыў ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь, але і прывёў работнікам завода аптычнага станкабудавання прыклады таго, што ўжо робіцца і неабходна зрабіць на мясцовым узроўні ў галінах эканомікі, якія ён курыруе.

Па тэме занятасці дзяцей на канікулах, іх бяспецы выступленне прадстаўніка ўпраўлення адукацыі райвыканкама дапоўніў намеснік начальніка райаддзела міліцыі Антон Курыловіч.

А галоўны санітарны ўрач раёна Марына Турэйка расказала завадчанам аб шкодзе курэння, прывяла прыклады з навуковых даследаванняў, заклікала мужчын пазбавіцца ад гэтай заганнай звычкі. Наступнае, на што звярнула ўвагу выступоўца, - траўматызм на вытворчасці. Былі прыведзены няшчасныя выпадкі як па Гродзенскай вобласці, так і па нашым раёне.

Работнікі завода аптычнага станкабудавання задалі некалькі пытанняў членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы. Яны тычыліся пакупкі няякасных харчовых прадуктаў у некаторых магазінах горада, адмежавання хуткаснага рэжыму на асобных участках дарог, устаноўкі кантэйнерных пляцовак каля шматпавярховых дамоў.

На некаторыя пытанні спецыялісты адказалі адразу, іншыя патрабуюць дадатковага вывучэння, таму аб прынятых рашэннях будзе паведамлена завадчанам пазней.

Работнікі ЗАСа задалі пытанні членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы

Работнікі ЗАСа задалі пытанні членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы

Работнікі ЗАСа задалі пытанні членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы

Работнікі ЗАСа задалі пытанні членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.  

←Белорусский парламент должен стать дискуссионной площадкой, заявил Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика