Мікалай Шарснёў: За пяць год правесці тэхнічнае пераўзбраенне сельскай гаспадаркі

Источник материала:  
16.05.2019 — Разное
Мікалай Шарснёў: За пяць год правесці тэхнічнае пераўзбраенне сельскай гаспадаркі
Мікалай Шарснёў: За пяць год правесці тэхнічнае пераўзбраенне сельскай гаспадаркі

За пяць год у Віцебскай вобласці збіраюцца правесці тэхнічнае пераўзбраенне сельскагаспадарчай галіны. Пра гэта 15 мая заявіў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў перад узнагароджаннем пераможцаў абласнога конкурсу аратых.
Па словах кіраўніка Віцебскай вобласці, у бліжэйшы час плануецца правесці семінар-нараду з майстарамі вытворчага навучання ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі на вытворчых базах сельгаспрадпрыемстваў. Галоўная мэта мерапрыемства – прадэманстраваць лепшую тэхніку і агрэгаты гаспадарак, паказаць, куды рухаецца галіна, і расказаць пра яе сучасныя патрабаванні.
“Будзем працягваць збліжэнне навучальных устаноў і рэальных патрабаванняў нашых сельгасарганізацый. Ужо павялічана практыка ў моладзі з пяці тыдняў да пяці месяцаў (па 2,5 месяца вясной і восенню). У бліжэйшыя гады, максімум за пяць гадоў, ставім задачу пераўзброіць тэхнічна галіну, перайсці толькі на новую моцную высокапрадукцыйную тэхніку”, – адзначыў Мікалай Шарснёў.
“Пры гэтым будзем ствараць добрыя ўмовы для  развіцця жывёлагадоўлі з сучаснымі малочнатаварнымі і свінакоплексамі. Усё гэта робіцца для таго, каб моладзь ішла ў АПК, праца на сяле была прывабнай”, – падкрэсліў ён.
Кажучы пра развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных устаноў, кіраўнік вобласці сказаў, што паступова яна будзе паляпшацца, каб хаця б на 2-3 установы адукацыі была ўся неабходная  для навучання тэхніка.
Таксама Мікалай Шарснёў дадаў, што ў Віцебскай вобласці завершана пасяўная. У рэгіёне былі спрыяльныя ўмовы надвор’я для якаснага і своечасовага выканання сельгасработ. “Практычна па ўсіх культурах былі павялічаны аб’ёмы пасяўных плошчаў. Калі форс-мажорнага нічога не адбудзецца, то з улікам азімых можам выйсці да ўборкі на плошчы 400 тысяч гектараў збожжавых”, – сказаў старшыня аблвыканкама.
Абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў і маладых майстроў вытворчага навучання (да 31 года) устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі прайшоў 13-15 мая на базе Ульскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара. У спаборніцтвах бралі ўдзел навучэнцы (два чалавекі ў камандзе) і майстры з 11 устаноў адукацыі вобласці. Двухдзённая праграма прадугледжвала тэарэтычную і практычную часткі. Апошняя ўключала ў сябе аранне і ваджэнне машынна-трактарнага агрэгата ў абмежаваных праездах. Каманды-прызёры навучэнцаў атрымалі сертыфікат на набыццё трактара.
БелТА.
←В Гродно перевернулся грузовик с черноземом. Водитель терпеливо ждал, когда его достанут из кабины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика