Міжнародны фестываль арганнай і старадаўняй музыкі «Маці міласэрнасці» адбудзецца ў Пінску
У рамках мерапрыемстваў года ў статусе культурнай сталіцы ў Пінску праходзяць культурна-масавыя мерапрыемствы і рэалізуюцца розныя творчыя ініцыятывы.
Пінская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла і Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт выступілі арганізатарамі фестывалю арганнай і старадаўняй музыкі «MATER MISERICORDIAE» («Маці міласэрнасці»).
Культурна-духоўнае мерапрыемства пысвечана памяці першага кардынала ў навейшай гісторыі Беларусі Казіміра Свёнтэка. Фестываль пройдзе з 25 мая па 21 ліпеня 2019 года ў Пінскім кафедральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
На працягу амаль двух месяцаў у сценах касцёла выступяць выканаўцы і творчыя калектывы з розных гарадоў і краін: акрамя Пінска ў праграме прадстаўлены Мінск, Гродна, Полацк, Масква, Санкт-Пецярбург, Кракаў, Беласток, Луцк.
Аргкамітэтам зацверджна афіцыйная праграма.