У Віцебску падлетак на ровары зваліўся ў раку

Источник материала:  
16.05.2019 10:03 — Разное
У Віцебску падлетак на ровары зваліўся ў раку
mchs.gov.by

15 траўня ў 18:50 віцебскім ратавальнікам паведамілі, што ў Дзвіне ў раёне вуліцы Генерала Белабародава тоне дзіця, інфармуе прэс-служба МНС.

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што за тры метры ад берага ў вадзе знаходзіцца 15-гадовы падлетак. Работнікі МНС дасталі яго з дапамогай выратавальнай вяроўкі і рэменя. Медыкі агледзелі хлопца, ад шпіталізацыі ён адмовіўся.

Пазней выявілася, што падлетак катаўся на ровары па набярэжнай уздоўж ракі, а калі заехаў на парапет, то зваліўся ў ваду.

←Картину Клода Моне продали за $110 млн. Это рекорд для импрессионизма

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика