Юначы аванс стаў капіталам…

Источник материала:  
15.05.2019 — Разное

Калі лад між мужам і жонкай, а гэта менавіта так у сям'і Джураевых з Юрацішак, ўсё атрымаецца. І дзеці будуць расці шчаслівымі.
Нездарма ж у святых кнігах пішацца, што каханне - гэта аванс, які выдаецца дваім пры заключэнні шлюбу. А пераўтвораць муж і жонка гэты аванс у капітал ці не - залежыць толькі ад іх дваіх.
У Джураевых гэты "капітал" бліскае чорнымі вачанятамі, радуе тату і маму сваімі штодзённымі маленькімі поспехамі, радасна бяжыць насустрач, калі бацькі вяртаюцца з работы ( Мурадуло - вальшчык Юрацішкаўскага лясніцтва, Надзея - рабочая ООО "Дельта Коммерс"). Якое шчасце - адчуць на шыі дзіцячыя ручкі, якія так пяшчотна цябе абдымаюць.
Як прыемна, што і ў раёне большае сем'яў, якія маюць статус шматдзетных. А многія з іх носяць неафіцыйны статус шчаслівых. 

Юначы аванс стаў капіталам…

Працяг. Пачатак на 1 стар.
…На школьнай сцэне стаяў хлапчук з сінімі, бы васількі, вачыма, з смуглявай скурай твару, па імені Мурадуло Джураеў і чытаў верш:
…Крынічанька ў полі,
І ў небе жаўрук.
Прыслухайся толькі,
Усе тут гаворыць:
Люблю цябе, чыстая, Белая Русь.
…Члены журы не зводзілі з яго замілаваных вачэй, хтосьці тайком выціраў слёзы. Надта ж упэўненым і арганічным быў той маленькі беларус. І сапраўды беларус, і да гэтае пары Мурадуло Зіятавіч гаворыць на беларускай мове, а калі на рускай, то, як і большасць беларусаў, на трасянцы.
…Я звярнула ўвагу на гэтую цудоўную сям'ю на традыцыйным раённым конкурсе сям'і, які праходзіць у Іўі ўжо даўно і заўжды збірае ў зале раённага цэнтра культуры і вольнага часу шмат і гледачоў, і балельшчыкаў, а таксама напаўняе наваколле шчасцем і радасцю. Звярнула ўвагу на прозвішча, а калі разгарнулі яны на сцэне сваё генеалагічнае дрэва, то здзівілася яшчэ больш: у чалавека з такім імем і прозвішчам бабуля - Садоўская і яшчэ іншыя славянскія прозвішчы.
Потым, калі мы сустрэліся, даведалася я гісторыю кахання і расстання бацькоў Мурадуло ці, як яго называюць блізкія, Мурата.
…У канцы сямідзесятых у Юрацішках стаяла маленькае воінскае падраздзяленне, салдаты якога вартавалі склад авіяпаліва. І, канешне ж, праўдамі і няпраўдамі імкнуліся трапіць на танцы ў мясцовы клуб. Там і пазнаёміліся ўзбек Зіят і прыгажуня з Крычнікаў, што працавала на Юрацішкаўскім гародніна-сушыльным заводзе.
…Яны пажаніліся, і салдат вярнуўся ў свой аул з маладой жонкай. Такія шлюбы ў савецкія часы былі раз-пораз. Аднак, многія з іх усё роўна распадаліся. Надта ж розніўся менталітэт славянскіх сучасных рэспублік і рэспублік Сярэдняй Азіі.
Ганаровая, свабодалюбівая беларуска згадзілася толькі на адно - надзець шаравары пад сукенку, пра паранджу і слухаць не хацела, як і пра штодзённае нашэнне хітжаба (вялікая хустка і шырокае адзенне, якое хавала шыю, рукі, ногі жанчыны). Не прымала яна звычаяў, непакорная была. Урэшце, праз 14 гадоў, калі яе моцна напалохаў чалавек, які прыйшоў з Афганістана (граніца побач), зайшоў у дом і пачаў пагражаць, яна зрабіла для сябе вывад. І яны развіталіся. Чацвёра дзяўчатак (старэйшая ўжо вучылася ў тэхнікуме) і маленькага сына ў пялёнках прывезла жанчына дамоў у Крычнікі. Уладкавалася працаваць на мясцовую ферму. А дзяцей прыйшлося аддаць у школу-інтэрнат: не было садка, не было школы ў вёсцы. Немагчыма было справіцца самой. Тады, між іншым, практыкавалася такое: дзеці з вялікіх сем'яў і з аддаленых вёсак вучыліся і жылі ў такіх вось установах адукацыі.
Мурат падкрэслівае, што яго выхавала і паставіла на ногі дзяржава. А яшчэ ён лічыць сваёй Радзімай нашу старонку і кранаюча, аддана любіць Беларусь.
На конкурсе ў выступленні сям'і галоўнай тэмай і была беларускасць, нацыянальная самасвядомасць, гонар мець дачыненне да такой краіны, як Беларусь.
Мурадуло Зіятавіч і яго жонка Надзея Казіміраўна - шматдзетная сям'я. Траіх дачушак выхоўваюць яны. Дзве сястры Мурата таксама шматдзетныя маці. Як было прыемна бачыць сваякоў Джураевых на конкурсе, як яны непакоіліся, як “хварэлі”, як адчувалася раство, як беглі іх дзяўчаткі да адной са сваіх цётак, як гарнуліся да яе. Усходняя мудрасць і беларуская сардэчнасць так цудоўна з'ядналіся ў гэтых людзях.
Надзея кажа пра свайго мужа, што ён вельмі добры, вельмі гаспадарлівы, хвалюецца пра сваіх маленькіх "жанчын"-дачок і пра яе…
А я заўважыла ў тым доме не толькі клопат, але і вялікае каханне, што аб'яднала і звяло разам гэтых людзей, а зараз перадалося і дзеткам. Калі лад між мужам і жонкай, а гэта менавіта так у Джураевых, ўсё атрымаецца. І дзеці будуць расці шчаслівымі.
Нездарма ж у святых кнігах пішацца, што каханне - гэта аванс, які выдаецца дваім пры заключэнні шлюбу. А пераўтвораць муж і жонка гэты аванс у капітал ці не - залежыць толькі ад іх дваіх.
У Джураевых гэты "капітал" бліскае чорнымі вачанятамі, радуе тату і маму сваімі штодзённымі маленькімі поспехамі, радасна бяжыць насустрач, калі бацькі вяртаюцца з работы (Мурадуло - вальшчык Юрацішкаўскага лясніцтва, Надзея - рабочая ООО "Дельта Коммерс"). Якое шчасце - адчуць на шыі дзіцячыя ручкі, якія так пяшчотна цябе абдымаюць. А яшчэ дзяўчынкі вельмі радуюць бацькоў. Старэйшая 11-гадовая Насця - гонар сям'і. Вучыцца добра, прымае ўдзел нават у раённых конкурсах чытальнікаў, наведвае школу пры Юрацішкаўскім праваслаўным храме, сапраўдная памочніца мамы і вельмі клапатлівая старэйшая сястра. 7-гадовая Анечка, сапраўдная усходняя прыгажуня, раўняецца на старэйшую сястру, імкнецца быць такой жа. А самая пястунка, самы безадказны чалавечак, якая яшчэ не мае якіхсьці абавязкаў нідзе, - гэта 4-гадовая Ксюша. Вось не захацела фатаграфавацца, і прыйшлося нашаму фотакору шукаць іх на свяце Перамогі, куды ўсе разам яны прыехалі падтрымаць Насцю, якая выступала на раённым свяце. Гэта вельмі важны аспект у жыцці сям'і - разам радавацца. Дома хапае работы: цяпліцы, агарод, свінні, куры, качкі, каты і кацяняты, як смяецца Надзея. Усіх карміць трэба, даглядаць. Але ж і Насцю трэба не пакінуць адну.
Тут кожны ведае свае абавязкі, кожнаму лёгка іх выконваць, таму што, зноў жа, кожны імкнецца дапамагчы адзін другому, аблегчыць працу. Ёсць у Джураевых мотаблок. Дык гаспадар нарабіў да яго разнастайных прыстасаванняў. Так, напрыклад, у іх і снег чысціцца мотаблокам, не кажучы пра астатнія работы на агародзе, у садзе.
Работы хапае і Надзеі, і Мурадуло.
Джураевы кажуць, што імкнуцца даць сваім дзецям усё, што некалі ім не дадалі бацькі. Не таму, што не хацелі, а не маглі.
Зараз на дзяржаўныя субсідзіі яны расшыраюць свой дом. Ён маленькі для такой сям'і. Можна было, канешне, новы пабудаваць. Але ж гэты абжыты, тут ёсць сад, які так любіць муж і бацька, што не дазваляе спілаваць ніводнага дрэўца. Тут небяспечны для дзяцей двор, у якім добрыя, надзейныя платы, пясочніца, арэлі. Дзеці суседскія прыходзяць гуляцца. Тут добра ўсім. Зараз яны здымаюць непадалеку хату, а сваю перабудоўваюць. Асаблівыя "разумнікі" кажуць: "Патрабуйце, патрабуйце і рабочых, і хутчэй зрабіць. Дзяржава абавязана вам дапамаць".
А яны, мудрыя, хоць і маладыя, кажуць: "Нам ніхто нічога не абавязаны. Мы дзяцей раджалі для сябе, для шчасця, для працягу жыцця. Дапамагае дзяржава? Дык трэба быць удзячнымі, а не бясконца патрабаваць нешта".
Вось, напрыклад, дзякуючы зноў жа дзяржаве, Насця была на аздараўленні ў Швейцарыі, жыла там у графскім замку…З такіх нюансаў складваюцца ўспаміны дзяцінства, якія грэюць усё жыццё. Безумоўна, успаміны дзяцей Надзеі і Мурадуло Джураевых заўсёды будуць цёплымі, як і адносіны ў гэтай міні-дзяржаве - сям'і.

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

←Заико: Мы долгое время соревновались с Зимбабве и немного отстаем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика