У Клімавічах знайшлі маці, якая забіла нованароджанае дзіця ў 2004 годзе

Источник материала:  
15.05.2019 09:26 — Разное
У Клімавічах знайшлі маці, якая забіла нованароджанае дзіця ў 2004 годзе
sk.gov.by

Следчыя Клімавіцкага райаддзела Следчага камітэта высвятляюць абставіны забойства нованароджанага дзіцяці, якое адбылося больш за 15 гадоў таму, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

У студзені 2004 года на сметніку каля Клімавічаў знайшлі цела нованароджанага дзіцяці. Экспертыза высветліла, што дзіця нарадзілася жывым, але было задушанае пятлёй. У той час знайсці зламысніка не ўдалося. 

Пазней экспертыза выявіла генатып маці забітага дзіцяці. У жніўні 2018 года Следчы камітэт аднавіў расследаванне. Следчыя дапыталі больш за 270 жанчын, якія ў 2004 годзе жылі ў тым раёне, адкуль вывозілася смецце. У іх узялі біялагічныя ўзоры для генетычнай экспертызы.

У адной з жанчын выявілі супадзенне біялагічнага матэрыялу з забітым дзіцем. Гэта 37-гадовая мясцовая жыхарка. Падчас допыту яна патлумачыла, што нарадзіла хлопчыка ў інтэрнаце, а потым задушыла яго і выкінула разам са смеццем.

Падазраваную затрымалі. Высвятленне ўсіх абставінай крымінальнай справы працягваецца.

←Мажилис одобрил ратификацию протокола о закупке продукции военного назначения в рамках ОДКБ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика