У Гродне студэнт спрабаваў скокнуць з даху гандлёвага цэнтра
13.05.2019 13:41
—
Разное
БЕЛТА
У Гродне хлопец спрабаваў скокнуць з даху гандлёвага цэнтра "Нёман" па Савецкай вуліцы (там знаходзяцца аглядная пляцоўка і рэстаран). Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося ўдзень 13 траўня. Прахожыя заўважылі маладога чалавека, які стаяў на краі даху чатырохпавярховага будынка. На месца прыбылі супрацоўнікі экстраных службаў і сілавікі. Трагедыі ўдалося не дапусціць, маладога чалавека знялі. Пакуль невядома, што падштурхнула яго на такі ўчынак.
Пазней стала вядома, што на даху быў 19-гадовы студэнт. Яго выратавалі супрацоўнікі рэстарана. Хлопца завезлі для абследавання ў медустанову.