У Бабруйску пітбуль напаў на людзей: пацярпелі 5 чалавек, у тым ліку дзіця

Источник материала:  
12.05.2019 16:58 — Разное
У Бабруйску пітбуль напаў на людзей: пацярпелі 5 чалавек, у тым ліку дзіця
otzov-mf.ru

У Бабруйску сабака байцовай пароды напаў на людзей. Пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку адно дзіця, пяцігадовы хлопчык. Як піша "Коммерческий курьер", інцыдэнт здарыўся ўвечары 11 траўня ля падстанцыі хуткай дапамогі, размешчанай па вуліцы Ванцэці, 12. Туды звярнуліся пацярпелыя.

Усіх пазней шпіталізавалі — дарослыя трапілі ў аддзяленне гнойнай хірургіі, хлопчык — у дзіцячую хірургію. Пацярпелыя атрымалі рваныя раны, аднак іх жыццям нічога не пагражае.

Агрэсіўнага сабаку яшчэ да прыбыцця міліцыі абясшкодзіў кіроўца машыны, які апынуўся на месцы здарэння.  Труп пітбуля дастаўлены на экспертызу. Інцыдэнтам займаецца Следчы камітэт — шукаюць гаспадара сабакі. Таксама будзе вызначацца ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў, нанесеных пацярпелым.

←Бодяковский выиграл в покер еще почти миллион долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика