У панядзелак пройдуць дажджы з навальніцамі, будзе цёпла
12.05.2019 13:29
—
Разное
![У панядзелак пройдуць дажджы з навальніцамі, будзе цёпла](http://www.21.by/pub/news/2019/05/1557658495767043.jpg)
minsknews.by
У бліжэйшыя суткі, 13 траўня, у Беларусі чакаецца надвор'е з пераменнай хмарнасцю. Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі чакаюцца навальніцы.
Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер будзе слабы, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 17-23 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.